Map Graph

Вуліца Хатаевіча (Гомель)

Вуліца Хатаевіча — вуліца ў Цэнтральным раёне горада Гомеля. Ранейшыя назвы — Піянерская, Элеватарная. Пачынаецца ад вуліцы Савецкай, сканчаецца на пачатку вуліцы Мазурава, але згодна з генеральным планам забудовы горада Гомеля, прадугледжана падаўжэнне вуліцы. У апошні раз перайменаванне вуліцы адбылося за савецкім часам, калі ў 1973 годзе яна была названая ў гонар рэпрэсаванага савецкага партыйнага дзеяча, ураджэнца Гомеля, М. М. Хатаевіча.

Read article
Файл:Вуліца_Хатаевіча,_Гомель,_2018_год_(2).jpg